4 траўня 2024, Субота, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завозіць алкаголь у Беларусь дазволілі 35 прадпрыемствам

6
Завозіць алкаголь у Беларусь дазволілі 35 прадпрыемствам

Зацверджаны пералік юрыдычных асоб на правядзенне імпарту алкагольнай прадукцыі ў 2015 годзе.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства гандлю.

У спісе 35 прадпрыемстваў - дзяржаўныя і прыватныя. Сярод іх РУП «Віцебскі ЛГЗ «Прыдзвінне», РВУП «Берасцейскі ЛГЗ «Белалка», РУП «Менск Крышталь», ДП «Беларусьгандаль», ААТ «Белбакалея», ААТ «Табаквінторг» (Гомель), ТАА «Еўрагандаль», СП «Перно Рыкар Менск» ТАА, ЗП «Гарсія», СТАА «Белвінгруп», УП «Дыяканія», СТАА «Акватрайпл», СТАА «Завод вінаградных вінаў «Дыяніс», ААТ «Менскі завод пеністых він», ЗАТ «Менскі завод вінаградных він», ТАА «Завод Бульбаш» і іншыя.

Сістэма ўвозу алкаголю ў Беларусь змянілася ў 2008 годзе пасля ўваходжання ў дзеянне дэкрэта прэзідэнта №3, які замяніў кватаванне імпарту алкагольнай прадукцыі на інстытут спецімпарцёраў. Апошніх выбіраюць па конкурсе. Імпартаваць алкагольныя напоі пасля перамогі ў конкурсе могуць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя прадпрыемствы.

Згодна з дэкрэтам №2 ад 11 красавіка 2011 года, дарагія алкагольныя напоі ўвозяцца ў Беларусь у рэжыме свабоднага імпарту.

Як паведамлялася раней, падрыхтаваны законапраект аб унясенні змяненняў у закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту», згодна з якім прадугледжанае скасаванне выключных правоў дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольных напояў. Пакуль гэты законапраект не прыняты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках