4 траўня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогерку Стогаву аштрафавалі за слова «мент»

63
Блогерку Стогаву аштрафавалі за слова «мент»

Гучную справу ў панядзелак разглядаў Кастрычніцкі суд Менска.

Алену Стогаву аштрафавалі на 3 мільёны 600 тысяч рублёў. Яе прызналі вінаватай у абразе прапаршчыка міліцыі - ён падаў у суд за яе пост у ЖЧ, у якім згадваліся словы "мент" і "мянтоўская краіна", "ненавіджу вас усёй душой". Галоўная прэтэнзія міліцыянта - там быў змешчаны ягоны здымак, таму ён палічыў, што ўсё было выказана ў ягоны адрас. Блогерка прызнала, што гэта яе запіс, але не прызнала віны. Паводле яе слоў, яна выказвала стаўленне да сітуацыі, а не да канкрэтнага міліцыянта, паведамляе "Еврорадио".

Праваахоўнік сказаў, што пасля паведамлення Стогавай вельмі пакрыўдзілася ягоная маці, да таго ж на працы праводзілі службовую праверку. Як высвятляецца, за 20 гадоў ён не меў спагнанняў.

Суд прадаўжаўся паўтары гадзіны.

Нагадаем, скандал разгарэўся ў пачатку снежня мінулага года, калі супрацоўнікі метрапалітэна не пусцілі Алену Стогаву на платформу станцыі "Парк Чалюскінцаў". На іх думку, блогерка і піяршчыца была ў нецвярозым стане і магла нанесці сабе шкоду. Сама дзяўчына фактам недапускання да паслуг грамадскага транспарту моцна абурылася і напісала пра гэта скандальны пост, дзе і выкарыстоўвала згаданае раней словазлучэнне.

Гісторыя атрымала шырокі рэзананс у сацсетках і СМІ, пасля чаго метрапалітэн вырашыў апублікаваць відэазапіс з камер назірання. На ім бачны момант інцыдэнту. Меркаванні каментатараў з нагоды паводзін супрацоўнікаў метрапалітэна і прапаршчыка міліцыі, а таксама стану Алены Стогавай падзяліліся.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках