7 траўня 2024, aўторак, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр транспарту Інданэзіі патлумачыў прычыны катастрофы самалёта Air Asia

4
Міністр транспарту Інданэзіі патлумачыў прычыны катастрофы самалёта Air Asia

Самалёт AirAsia, які пацярпеў катастрофу ў яванскім моры занадта хутка набраў вышыню пры ўзлёце.

Пра гэта паведаміў міністр транспарту Інданэзіі Ігнасіус Джонан. З ягоных слоў, хуткасць руху самалёта перад катастрофай складала 1828 метраў у хвіліну - фактычна набор вышыні з такой хуткасцю выключаны як для знішчальніка, так і для пасажырскага самалёта, паведамляе BBC.

«У апошнія хвіліны самалёт ішоў на хуткасці, якая была за межамі нормы. Самалёт раптам павялічыў хуткасць і набраў занадта вялікую вышыню. Пасля гэтага ён трапіў у рэжым падзення», - сказаў ён.

Як мяркуецца, катастрофа самалёта звязаная з дрэннымі ўмовамі надвор'я.

Авіялайнер кампаніі AirAsia вылецеў з інданэзійскага горада Сурабая ў Сінгапур раніцай 28 снежня.

Самалёт трапіў у зону дрэннага надвор'я, экіпаж прасіў у дыспетчараў дазволу змяніць курс незадоўга да таго, як сувязь з ім была страчаная. На борце знаходзіліся 162 чалавекі, усе яны загінулі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках