6 траўня 2024, панядзелак, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская радыёстанцыя транслюе крамлёўскую прапаганду

4
Польская радыёстанцыя транслюе крамлёўскую прапаганду

«Радыё Хобі» з Легіёнава рэтранслюе перадачы расейскага «Радыё Спадарожнік» на польскай мове.

Аб гэтым піша газета «Rzeczpospolita» (пераклад - charter97.org).

«Гаворыць Масква» - так пракрамлёўскае «Радыё Спадарожнік» пачынае свае перадачы на польскай мове з моцным рускім акцэнтам. Радыёстанцыя транслюе інфармацыйныя праграмы, у якіх палякаў называюць «фальсіфікатарамі гісторыі», а ўкраінскія ўлады абвінавачваюцца ў разбурэнні краіны. «Радыё Спадарожнік» можна слухаць з дапамогай спадарожніка, але ў паўночных раёнах Варшавы яго перадачы рэтранслюе «Радыё Хобі» з Легіёнава. Іх можна слухаць з 21:00 да 22:00.

Кіраўніком «Радыё Хобі» з'яўляецца Пётр Фаглер, былы дэпутат польскага Сэйма, потым дзеяч "Грамадзянскай платформы", у мінулым годзе кандыдат Польскай народнай партыі на мясцовых выбарах. У размове ён тлумачыў, што радыёстанцыяй ён кіруе з ліпеня мінулага года і дамову са «Спадарожнікам» падпісаў разам з усім астатнімі. Дакумент, паводле ягоных слоў, дзейнічае да канца 2016 года і яго скасаванне звязанае з высокім штрафам.

Супрацоўніцтва радыёстанцыі са СМІ кантраляванымі Крамлём, як піша газета, не навіна. У 2011 годзе «Радыё Хобі» падпісала дамову з «Голасам Расеі».

Як піша газета, польскі закон аб радыё і тэлевізіі забараняе распаўсюд інфармацыі, якая супярэчыць польскім дзяржаўным інтарэсам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках