2 траўня 2024, Чацвер, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павышаныя кошты на куплю каштоўных металаў у насельніцтва

1
Павышаныя кошты на куплю каштоўных металаў у насельніцтва

Міністэрства фінансаў з 22 студзеня павысіла кошты на каштоўныя металы ў вырабах i ломе, на куплю ў фізічных асоб.

Адпаведную пастанову Мінфіна N2 ад 15 студзеня 2015 г апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з дакументам скупачных кошт золата складае ад Br183,46 тыс. да Br468,69 тыс. за 1 грам - у залежнасці ад пробы (раней было Br128,56-328,44 тыс.), плаціны 950-й пробы - Br465, 79 тыс. (было Br361,68 тыс.), срэбра, у залежнасці ад пробы, - ад Br4,98 тыс. да Br6,38 тыс. (было Br3,97-5,08 тыс.) за 1 грам.

Павялічаныя скупачныя кошты на каштоўныя металы ў вырабах i ломе пробаў, якiя не прадугледжаныя ў папярэднім прэйскуранце. З 22 студзеня яны складаюць: за 1 грам золата - Br489,235 тыс., срэбра - Br6,642 тыс., плаціны - Br490,305 тыс., паладыю - Br308,913 тыс.

Скупачныя кошты каштоўных металаў у выглядзе зубатэхнічнай прадукцыі таксама зведалі змены. Так, зубныя пратэзы, элементы зубных пратэзаў з утрыманнем золата 900/750 пробы будуць скупляць па Br432,97 тыс. за 1 грам (было Br303,41тыс.), элементы здымных зубных пратэзаў са сплаву золата 750-й пробы з плацінай і срэбрам - па Br411,58 тыс. за 1 грам (было Br291,82 тыс.), дэталі зубных пратэзаў срэбна-паладзійевага сплаву - па Br62,33 тыс. за 1 грам (было Br42,5 тыс.).

Ранейшыя кошты каштоўных металаў у вырабах i ломе куплі ў фізічных асоб, былі ўстаноўленыя пастановай Мінфіна Беларусі ад 24 сакавіка 2014 N14 і дзейнічалі з 15 красавіка 2014 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках