2 траўня 2024, Чацвер, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кучма: Пуцін баіцца сапраўднай вайны

12

Экс-прэзідэнт Украіны мяркуе, што Крэмль не пойдзе на адкрыты канфлікт з Украінай і будзе працягваць гібрыдную вайну.

«Расея не пойдзе на адкрыты ўвод сваіх войскаў ва Украіну. Яны ж дагэтуль не прызналі, што іх рэгулярнае войска ўдзельнічае (у гэтым канфлікце - заўв. рэд.). Сёння нават дурань разумее, што без расейскіх вайскоўцаў усе гэтыя падзеі не адбыліся б», - заявіў 21 студзеня Леанід Кучма.

Экс-прэзідэнт назваў масавы наступ прарасейскіх баевікоў і расейскіх жаўнераў спробай ціску на Украіну і яе саюзнікаў, паведамляе «Белсат».

«Гэта ціск. У першую чаргу на Украіну, каб мы пагадзіліся з тымі ўмовамі, якія вылучае Расея. Гэта і ціск на еўрапейцаў і ЗША, маўляў: глядзіце, я не спынюся, пакуль вы не прымеце мае ўмовы», - падкрэсліў былы кіраўнік Украіны.

21 студзеня падчас эканамічнага форуму ў Давосе дзеючы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што на тэрыторыі самаабвешчаных рэспублік знаходзіцца 9000 расейскіх жаўнераў і 500 танкаў.

«Калі гэта не агрэсія, то што тады ўважаць за агрэсію?», - спытаў у прысутных у залі кіраўнік Украіны.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заклікаў кіраўніцтва Расеі вывесці сваё войска з Усходняй Украіны і з павагай ставіцца да Менскага мемарандума.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках