2 траўня 2024, Чацвер, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін узнагародзіў 25-гадовага сына Сечына за «шматгадовую працу»

42
Пуцін узнагародзіў 25-гадовага сына Сечына за «шматгадовую працу»

Прэзідэнт РФ падпісаў указ аб узнагароджанні Сечына-малодшага медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені.

Сын Ігара Сечына Іван, які з сакавіка 2014 працуе ў «Раснафце», узнагароджаны за «шматгадовую добрасумленную працу» і «за вялікі ўклад у развіццё паліўна-энэргетычнага комплексу».

Указ аб узнагароджанні Сечына-малодшага медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені падпісаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, піша meduza.io.

Іван Сечын працуе ў «Раснафце» першым намеснікам дырэктара дэпартамента сумесных праектаў на шэльфе. Паводле звестак «Коммерсанта», у нафтавую кампанію Сечын-малодшы перайшоў з Газпромбанка, дзе працаваў аналітыкам.

Як пісаў «Коммерсант», у «Раснафце» Сечын можа атрымліваць 300-600 тысяч рублёў у месяц плюс гадавы бонус да 100 працэнтаў ад заробку.

Іван Сечын нарадзіўся ў 1989 годзе. Ён скончыў эканамічны факультэт МДУ. Акрамя таго, сын Сечына вучыўся ў Маскоўскай школе эканомікі МДУ.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках