2 траўня 2024, Чацвер, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі памяці Міхаіла Жызнеўскага пройдуць у Менску, Кіеве і Варшаве

6
Акцыі памяці Міхаіла Жызнеўскага пройдуць у Менску, Кіеве і Варшаве

Сёння - гадавіна гібелі беларуса Міхаіла Жызнеўскага на Майдане ў Кіеве.

Памяць першых герояў Нябеснай сотні ўшануюць у сталіцы Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя». Акцыя пройдзе каля помніка Тарасу Шаўчэнка ў Менску. Пачатак у 20 гадзін.

Акцыя памяці адбудзецца таксама ў Кіеве. Тут плануецца веча на Майдане Незалежнасці і шэсце на вуліцу Грушэўскага, да помнікаў Сяргею Нігаяну і Міхаілу Жызнеўскаму. Акцыю праводзяць рух «Разам» (Беларусь), Інтэрнацыянальная ліга «Майдан» і іншыя арганізацыі. Пачатак у 18 гадзін.

Ушанаванне памяці першых ахвяраў Майдана сёння пройдзе і ля пасольства Украіны ў Варшаве. Пачатак у 18 гадзін.

Памяць Міхаіла Жызнеўскага ўшанавалі і на могілках у вёсцы Знамя Працы ў Гомельскім раёне, дзе ён пахаваны. Там сабраліся каля 20 чалавек. Ля помніка ўсталяваны вянок ад амбасады Украіны ў Беларусі.

Як паведаміла маці Міхаіла Жызнеўскага Ніна Васільеўна, дарадца дыпмісіі сёння раніцай наведаў яе. Ён выслухаў скаргі пра тое, што час ад часу робяцца напады невядомымі вандаламі на магілу. Прынамсі, раскідваюцца вянкі, зрываюцца ўкраінскія і беларускія сцягі. Дарадца амбасады паабяцаў узяць гэта на асабісты кантроль і нейкім чынам падняць праблему на ўзроўні кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках