2 траўня 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскіх журналістаў некалькі гадзін пратрымалі на гомельскай мяжы

2
Украінскіх журналістаў некалькі гадзін пратрымалі на гомельскай мяжы

У беларускіх памежнікаў узніклі пытанні да журналісткі Дабраты.

Карэспандэнтаў украінскага тэлеканала, якія прыехалі на гадавіну смерці аднаго з актывістаў украінскага Еўрамайдана беларуса Міхаіла Жызнеўскага, блізу трох гадзін пратрымалі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь.

22 студзеня - гадавіна гібелі ў Кіеве Героя Нябеснай сотні Міхаіла Жызнеўскага. Прадстаўнікі тэлеканала "1 + 1" ехалі ў вёску Знамя Труда Гомельскага раёна, дзе пахаваны Міхаіл.

Як паведаміла БелаПАН карэспандэнт канала Марычка Падалко, "у беларускіх памежнікаў узніклі пытанні да журналісткі Валянціны Дабраты. Нібыта яна неўязная ў Расею. І таму памежнікі засумняваліся, ці можна яе ўпускаць у Беларусь, хоць журналістка акрэдытаваная ў беларускім МЗС".

- Доўга высвятляліся пытанні акрэдытацыі, потым памежнікі доўга высвятлялі, як прапускаць відэаапаратуру. У выніку праз тры гадзіны нас прапусцілі, - адзначыла Падалко.

Зараз праходзяць памінальныя мерапрыемствы на магіле Жызнеўскага, на якіх прысутнічаюць актывісты і валанцёры Еўрамайдана з Кіева, беларускія журналісты, грамадскія актывісты, сваякі Міхаіла Жызнеўскага. Раніцай магілу Героя Нябеснай сотні наведалі прадстаўнікі амбасады Украіны ў Беларусі, якія ўсклалі вянок, кветкі і пабывалі ў маці Міхаіла ў Гомелі.

Нагадаем, 26 лістапада 2014 года ў Кіеве быў адкрыты помнік Жызнеўскаму, на цырымоніі прысутнічалі ягоныя бацькі. 25-гадовы жыхар Гомеля, сябра ўкраінскай арганізацыі УНА-УНСО Міхаіл Жызнеўскі быў забіты стрэлам у сэрца 22 студзеня ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага. МУС Украіны пацвердзіла, што беларус сканаў ад агнястрэльнай раны, і заявіла аб правядзенні расследавання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках