2 траўня 2024, Чацвер, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мемориал» прызнаў Алега Навальнага палітвязнем

1
«Мемориал» прызнаў Алега Навальнага палітвязнем

Праваабаронцы лічаць пераслед братоў Навальных палітычна матываваным.

Праваабарончы цэнтр "Мемориал" прызнаў палітвязнем Алега Навальнага - брата апазіцыянера Аляксея Навальнага, а пазбаўленне яго волі ў справе «Yves Rocher» - незаконным. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце арганізацыі, паведамляе Lenta.ru.

«На нашую думку, у дзеяннях Навальных адсутнічаў склад злачынства. Гэта была звычайная гаспадарчая дзейнасць, спрэчкі ў сувязі з якой маглі і павінныя былі вырашацца ў грамадзянска-прававым парадку», - адзначылі ў «Мемориале».

У арганізацыі дадалі, што дадатковай падставай для таго, каб лічыць Алега Навальнага палітвязням, з'яўляюцца і абставіны абвяшчэння прысуду. «Ягоны перанос, а затым абвяшчэнне толькі рэзалютыўнай часткі, узяцце Алега Навальнага пад варту пры адсутнасці поўнага тэксту прысуду і да ягонага ўступлення ў законную сілу, насуперак простай забароне ўжываць утрыманне пад вартай да абвінавачаных у эканамічных злачынствах», - рэзюмавалі ў «Мемориале».

Прысуд братам Навальным быў абвешчаны 30 снежня 2014 года. Алег Навальны быў прызнаны вінаватым у крадзяжы і легалізацыі грашовых сродкаў кампаніі «Yves Rocher» і «Многопрофильной процессинговой компании» і атрымаў 3,5 гады турэмнага зняволення.

Аляксей Навальны праз тое ж абвінавачанне быў прысуджаны да 3,5 гадоў умоўнага зняволення. Акрамя таго, Навальныя павінныя выплаціць па 500 тысяч рублёў штрафу кожны. Абарона Навальнага апратэставала прысуд, патрабуючы апраўдаць іх. Апеляцыю падала і пракуратура. Абвінавачванне лічыць прысуд занадта мяккім.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках