6 траўня 2024, панядзелак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі вугалю з Расеі ва Украіну спыненыя

7
Пастаўкі вугалю з Расеі ва Украіну спыненыя

Расея зноў спыніла пастаўкі вугалю на ўкраінскія ТЭС.

Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" паведамілі ў прэс-службе "Цэнтрэнэрга".

"У кампаніі ёсць кантракты на закупку вугалю ў РФ, але Расея не дае адгружаць вугаль. Мы цяпер спальваем выключна паўднёваафрыканскі вугаль", - адзначылі ў прэс-службе.

У энэргахолдынгу ДТЭК таксама паведамілі, што вугалю з Расеі не атрымліваюць.

"Новых адгрузак вугалю з РФ няма з канца лістапада", - адзначылі ў прэс-службе ДТЭК.

Мінэнэрга расказала аб запасах вугалю і цяжкай сітуацыі на ўкраінскіх ТЭС

Як паведамлялася, 29 снежня 2014 г. прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў аб разблакаванні паставак вугалю з Расеі.

Пасля гэтага, на станцыі Цэнтрэнэрга сапраўды пачаў паступаць вугаль, які быў аплачаны яшчэ раней, і які прастойваў у вагонах РЧ з лістапада.

Прынамсі, у Мінэнэрга заявілі, што атрымалі за першую дэкаду студзеня 140 тысяч тон вугалю з Расеі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках