6 траўня 2024, панядзелак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі: Пуцін угаворваў Януковіча «моцна ўдарыць» па Майдану

6
Сікорскі: Пуцін угаворваў Януковіча «моцна ўдарыць» па Майдану

Пуцін пераконваў былога ўкраінскага прэзідэнта ўдарыць моцна па пратэстоўцам на Майдане.

Аб гэтым заявіў экс-міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. У мінулым годзе ён быў адным з пасярэднікаў у перамовах Віктара Януковіча з апазіцыяй для вырашэння палітычнага крызісу ва Украіне.

«Расейскі прэзідэнт ціснуў на Януковіча і ўгаворваў яго здушыць пратэсты на Майдане. Падчас тэлефонных размоў Пуцін нібыта пераконваў украінскага прэзідэнта, што ён павінны стукнуць моцна», - цытуе Сікорскага газета Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung.

Палітык сказаў, што атрымаў такую інфармацыю з неафіцыйных крыніц.

Нямецкае выданне таксама працытавала кіраўніка ўкраінскага ўрада Арсенія Яцанюка, які сказаў: «У мяне адчуванне, што гэта праўда».

Яцанюк выказаў меркаванне, што Януковіч збег з Кіева не праз паніку, а гэта было часткай плана, мэта якога - арганізаваць пастку для апазіцыі.

Тагачасныя ўкраінскія ўлады разлічвалі на тое, што натоўп пасля ад'езду прэзідэнта з Кіева захопіць і падпаліць парламент.

«Гэта было б для Януковіча падставай для жорсткага падаўлення «фашысцкага путчу» ў сталіцы», - сказаў Яцанюк.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках