30 красавiка 2024, aўторак, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З дзіцячых садкоў будуць выключаць за прагулы «ў індывідуальным парадку»

11
З дзіцячых садкоў будуць выключаць за прагулы «ў індывідуальным парадку»

Пастанову аб выключэнні дзіцяці з садка будуць прымаць індывідуальна.

Пра гэта заявіў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў, паведамляе БелТА.

"Ёсць выпадкі, калі дзеці і 30 дзён, і больш не ходзяць у дзіцячы садок, б бо бацькі з'ехалі кудысьці працаваць за межы горада або рэспублікі. Я б сказаў так: у кожным канкрэтным выпадку трэба падыходзіць вельмі індывідуальна, разбірацца, старанна глядзець, што за сітуацыя, чаму дзіця не наведвае садок. Падыходзіць такім чынам, што ўсіх агулам выключаць, нельга", - адзначыў Міхаіл Жураўкоў. Пры гэтым ён канстатаваў, што ў ініцыятыве адлічваць дзяцей з садоў за прагулы ёсць рацыянальнае зерне.

Што да шасцідзённага навучання ў школе Міхаіл Жураўкоў сказаў, што да дзевятага класа ўключна шосты дзень будзе днём свабоднага наведвання. "У дзесятым і адзінаццатым класах, калі вучань павінен займацца сур'ёзнай падрыхтоўкай для паступлення, напрыклад, у вышэйшую навучальную ўстанову, можна прадугледзець і факультатыўныя, і дадатковыя заняткі ў тых профільных прадметах, якія яму патрэбныя", - растлумачыў міністр.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках