8 траўня 2024, Серада, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Канада скасавалі 6000 авіярэйсаў

2
ЗША і Канада скасавалі 6000 авіярэйсаў

У Паўночнай Амерыцы рыхтуюцца да набліжэння мацнейшай завеі.

Паводле звестак сайта FlightAware.com, блізу 2,5 тыс. авіярэйсаў былі адмененыя ў панядзелак і 3,5 тыс. рэйсаў - у аўторак, піша NEWSru.com.

Стыхія, якая можа прынесці з сабой снег да 90 сантыметраў таўшчынёй і парушыць працу транспартнай сістэмы, закране, паводле розных звестках, ад 30 да 58 млн чалавек. Паводле заявы Нацыянальнай метэаралагічнай службы, у аўторак 27 студзеня, шторм, вядомы як амерыканскі норд-ост, прынясе шмат снегу, ураганныя вятры і выкліча прыбярэжныя паводкі ў многіх раёнах, паведамляе "Голас Амерыкі".

Бура накрые Філадэльфію, Нью-Ёрк і вялікую частку Новай Англіі, частка цэнтральнага Масачусэца і Канэктыкута. Парывы ветру могуць дасягаць 40-55 міль у гадзіну ў многіх вобласцях і нават 60 міль у гадзіну ўздоўж узбярэжжа. Метэаслужба паведаміла, што пасажырам варта забыцца аб падарожжах як мінімум да серады.

Жыхароў Нью-Ёрка папярэдзілі таксама пра магчымае закрыццё бліжэйшымі гадзінамі буйных аўтамагістраляў, можа быць перапыненае і чыгуначнае паведамленне з іншымі раёнамі краіны. З адпаведнай заявай выступіў у нядзелю ўвечары губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куомо, паведамляе a target="_blank" href=http://nydailynews.com/new-york/weather/potentially-historic-blizzard-set-blanket-new-york-article-1.2091166>NY Daily News.

Дзяржаўны кліматолаг Дэвід Робінсан канстатаваў, што шторму падобнай сілы не было з 1899 года, паведамляе USA Today.

Жыхары Нью-Ёрка ўжо пачалі рыхтавацца да таго, што ім прыйдзецца правесці некалькі дзён дома: у крамах выстраіліся доўгія чэргі за прадуктамі. Многія людзі запасаюцца таксама пітной вадой, ліхтарыкамі, свечкамі і батарэйкамі на выпадак перабояў з вадой і электрычнасцю.

Мэр горада Біл дэ Блазі ў нядзелю папярэдзіў жыхароў, што чаканы снежны шторм можа стаць "адным з самых моцных або нават самым моцным у гісторыі мегаполіса", і папрасіў іх часова не карыстацца без неабходнасці асабістым транспартам і не выходзіць з хаты. Акрамя вялікай колькасці снегу, непагадзь можа прынесці ледзяны дождж і парывы ўраганнага ветру.

Біл дэ Блазі таксама паведаміў, што камунальныя службы пераходзяць на 12-гадзінны рэжым працы. Змены будуць узмоцненымі - да 2400 чалавек у кожнай. Работнікі транспартнага ўпраўлення правяраюць стан мастоў. Акрамя гарадскіх камунальнікаў, да працы прыцягнутыя супрацоўнікі надзвычайных службаў штата Нью-Ёрк і федэральных уладаў. Забароненая паркоўка на многіх вуліцах - гэта зроблена для таго, каб не перашкаджаць працы снегаўборачнай тэхнікі. Абвешчана, што сёння школы будуць адкрыты, але заўтра, па ўсёй імавернасці, навучэнцы застануцца дома, паведамляе ТАСС.

Як заявіў у панядзелак на брыфінгу нью-ёркскі кіраўнік горада, з 11 вечара (07:00 аўторка паводле Масквы) толькі машыны гарадскіх службаў будуць мець доступ да вуліц Нью-Ёрка. Мэр адзначыў, што забарона будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль абстаноўка на дарогах не стане бяспечнай.

Праз складаныя умоў надвор'я метро, якое працуе звычайна працуе і дзень і ноч, зачыніцца а 23:00 паводле мясцовага часу. Пра гэта паведаміў сёння прадстаўнік мэрыі Нью-Ёрка. Рух цягнікоў будзе абмежаваны а 20:00, а праз тры гадзіны будзе цалкам спынены. Гэтыя часовыя рамкі могуць быць зменены ў залежнасці ад тых, звестак што паступаюць ад сіноптыкаў.

Прадстаўнік мэрыі таксама паведаміў, што праз умовы надвор'я будзе абмежаваны або цалкам закрыты рух для буйных грузавых аўтамабіляў па некаторых аўтатрасах горада.

Завея насоўваецца таксама на атлантычныя правінцыі Канады - Ньюфаўндленд і Лабрадор, Выспу прынца Эдуарда, Нью-Брансуік і Новую Шатландыю. Такое папярэджанне распаўсюдзіла сёння Нацыянальная метэаслужба.

Паводле звестак сіноптыкаў, бура рухаецца з боку Усходняга ўзбярэжжа ЗША і абрынецца на канадскія правінцыі ў ноч з панядзелка на аўторак. "Непагадзь будзе суправаджацца штармавым ветрам з парывамі 25 м у секунду (90 км у гадзіну) і вышэй, пры гэтым праз снегапад чакаецца практычна нулявая бачнасць", - удакладнілі ў метэаслужбы.

У першыя гадзіны снегападу, які месцамі будуць пераходзіць у ледзяны дождж, як прагназуюць метэаролагі, на атлантычным узбярэжжы Канады можа выпасці да 30 см снегу.

Усе аварыйныя службы рэгіёну пераведзеныя ў рэжым павышанай гатоўнасці. Насельніцтва паведамленае аб надыходзячай буры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках