8 траўня 2024, Серада, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз буру ў 6 штатах ЗША ўвялі надзвычайнае становішча

Праз буру ў 6 штатах ЗША ўвялі надзвычайнае становішча

Снежны шторм Джуна паралізаваў Нью-Ёрк і іншыя гарады на паўночным усходзе ЗША.

Метэаролагі мяркуюць, што бліжэйшым часам можа выпасці да 90 см снегу, а парывы ветру будуць дасягаць 120 км у гадзіну, паведамляе BBC.

У Нью-Ёрку ўлады забаранілі рух любога аўтатранспарту, акрамя аварыйна-выратавальнага; спыніўся рух метро.

У штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Канэктыкут, Род-Айлэнд, Масачусэтс і Нью-Гэмпшыр уведзенае надзвычайнае становішча.

У раёне распаўсюджвання экстрэмальнага надвор'я пражываюць блізу 60 млн чалавек.

Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША папярэдзіла, што снегапад, які можа ўвайсці ў гісторыю, набліжаецца з паўночна-усходу.

Забарона на карыстанне аўто

Прадстаўнік службы Глен Філд паведаміў, што шторм можа быць мацнейшым, чым меркавалася. Пік снегападу прыйдзецца на начныя гадзіны аўторка.

Губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куомо папярэдзіў жыхароу аб недапушчальнасці парушэння забароны на карыстанне аўтатранспартам, якая распаўсюджваецца на 13 паўднёвых акругаў штата.

«Калі вы ў аўтамабілі і едзеце па дарозе ў горадзе, вёсцы, пасёлку, усё роўна, - пасля 11 вечара вы тэхнічна парушыце закон. Гэта можа быць пытаннем жыцця і смерці, таму патрабуецца асцярожнасць», - сказаў ён.

У раёне распаўсюджвання экстрэмальнага надвор'я пражываюць блізу 60 млн чалавек

Мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блазі таксама заклікаў жыхароў горада не перашкаджаць працы 2300 снегаўборачных машын.

«Нельга недаацэньваць шторм. Тое, што здарыцца праз некалькі гадзін, будзе магутным і хуткім», - сказаў ён.

Аналагічная забарона была ўведзеная ў Канэктыкуце і Масачусецы.

«Акрамя моцнай завірухі, існуе пагроза магутнага разбуральнага па сіле ветру, які ўзмоцніцца яшчэ больш у ноч з панядзелка на аўторак», - сказаў супрацоунік Нацыянальнай метэаралагічнай служба ЗША Боб Оравец.

Фота: Reuters/Adrees Latif

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках