28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі Звяз прадоўжыў санкцыі супраць Расеі на паўгода

4
Еўрапейскі Звяз прадоўжыў санкцыі супраць Расеі на паўгода

Кіраўнікі МЗС краін-сябраў Еўразвязу дамовіліся аб прадаўжэнні санкцый супраць РФ.

Падставай для гэтага ў Брусэлі назвалі значнае пагаршэнне сітуацыі на Украіне, паведамляе РБК.

У сакавіку Еўразвяз прадоўжыць дзеянне антырасейскіх санкцый на паўгода, паведамляе Reuters са спасылкай на праект пастановы паводле вынікаў надзвычайнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін, якія ўваходзяць у ЕЗ, што адбудзецца ў чацвер, 29 студзеня.

На нарадзе, як чакаецца, будзе таксама прынятая пастанова аб пашырэнні персанальных санкцыяў у дачыненні да расейскіх фізічных і юрыдычных асоб. Са слоў памочніцы дзяржсакратара Вікторыі Нуланд, ЗША і Еўразвяз збіраюцца прыняць новыя санкцыі, якія закрануць тэхналагічныя, энэргетычны, вайсковы і банкаўскі сектары расейскай эканомікі, паведамляе Bloomberg.

Яна не ўдакладніла тэрміны прыняцця такой пастановы. Сакавіцкія санкцыі, падаўжэнне якіх узгадніў Еўразвяз, былі ўведзеныя пасля далучэння да Расеі Крыма. Гэтыя меры накладвалі візавыя і фінансавыя абмежаванні на 33 чалавекі. Сярод іх апынуліся дэпутаты Дзярждумы і сябры Савета Федэрацыі: Сяргей Жалязняк, Сяргей Міронаў, Леанід Слуцкі, Андрэй Клішас, Алег Панцялееў, Мікалай Рыжкоў, Віктар Азёраў, Уладзімір Джабараў, Яўген Бушмін і Аляксандр Татаонаў. Для прыняцця пастаноў датычных санкцый неабходна згода ўсіх 28 сябраў Еўразвязу.

Экстраная сустрэча кіраўнікоў замежнапалітычных устаноў скліканая ў сувязі з абстрэлам Марыюпаля ў суботу, 24 студзеня, падчас якога загінулі 30 чалавек і атрымалі раненні больш за 100. Захад усклаў адказнасць за абстрэл на апалчэнцаў і Расею, супраць якой паабяцаў прыняць далейшыя абмежавальныя меры. У Грэцыі, дзе нядаўна прыйшоў да ўлады новы леварадыкальны урад, заявілі, што Еўразвяз не ўлічыў іх крытыку пры складанні заявы што да Украіны. Грэцкі чыноўнік распавёў The Wall Street Journal, што высокапастаўлены памочнік новага прэм'ера Алексіса Цыпраса паведаміў раніцай у аўторак, 27 студзеня, у адміністрацыю старшыні Еўразвязу Доналду Туску, што Афінам трэба больш часу на разважанні.

Са слоў крыніцы, ЕЗ праігнаравала гэтыя прэтэнзіі. Афіцыйны прадстаўнік Туска Прэбэн Ааман паведаміў выданню праз электронную пошту, што Еўразвяз, перш чым выпусціць заяву, якая асуджае Расею, правёў кансультацыі з усімі дзяржавамі-сябрамі, у тым ліку і з прадстаўніком новага грэцкага ўрада. З ягоных слоў, пярэчанняў супраць праекту заявы з боку Грэцыі не было, у тым ліку і ў тэлефоннай размове паміж Тускам і Цыпрасам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках