28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эльмар Брок: ЕЗ павінен тэрмінова ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

2
Эльмар Брок: ЕЗ павінен тэрмінова ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

Калі ЕЗ прагаласуе за санкцыі без магчымасці іх рэалізацыі, ён выставіць сябе на пасмешышча.

Пра гэта заявіў старшыня Камітэта замежных справаў Еўрапейскага парламента Эльмар Брок, паведамляе «Лiга.нет» са спасылкай на Focus.

Больш за тое, на думку Брока ўзмацніць санкцыі трэба неадкладна, а затым - апублікаваць адпаведныя дакументы ў Афіцыйным часопісе ЕЗ не пазней панядзелка, каб яны як мага хутчэй увайшлі ў дзеянне. «Калі Еўразвяз прагаласуе за санкцыі без магчымасці іх рэалізацыі, ён выставіць сябе на пасмешышча ў Маскве і ва ўсім свеце», - дадаў Брок.

Ён мяркуе таксама, што адкладаць узмацненне санкцый, каб дачакацца выканання Менскіх пагадненняў, больш не мае сэнсу. «Спыненне агню магчыма, толькі калі ўсе расейскія войскі сыдуць з Украіны. А пра гэта цяпер няма і гаворкі», - адзначыў Брок.

Раней еўрапейскі дыпламат паведаміў, што ЕЗ пакуль не плануе ўвядзення новых эканамічных санкцый супраць Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках