28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк РФ знізіў ключавую стаўку да 15 адсоткаў

5
Цэнтрабанк РФ знізіў ключавую стаўку да 15 адсоткаў

Рада дырэктараў Цэнтрабанка прыняла пастанову знізіць ключавую стаўку з 17 да 15 адсоткаў.

Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні рэгулятара, піша Lenta.ru.

У ЦБ растлумачылі, што імклівае падвышэнне стаўкі да 17 адсоткаў прывяло да стабілізацыі інфляцыі і дэвальвацыі «ў той меры, у якой разлічваў Банк Расеі».

Чакаецца, што ў будучыні рост коштаў будзе стрымлівацца зніжэннем эканамічнай актыўнасці. «Назіраны ўсплёск інфляцыі выкліканы паскоранай падгонкай коштаў да саслабелага рубля і носіць абмежаваны ў часе характар», - адзначае рэгулятар. У Банку Расеі чакаюць, што ў другім квартале 2015 рост коштаў дасягне пікавых паказчыкаў. Паводле прагнозу ЦБ, да студзеня 2016 тэмп росту інфляцыі ўпадзе ніжэй за 10 адсоткаў.

Рада дырэктараў ЦБ плануе правесці наступнае пасяджэнне што да ключавой стаўкі 13 сакавіка.

На фоне паведамлення аб паніжэнні ключавой стаўкі курс даляра на Маскоўскай біржы наблізіўся да 71 расейскага рубля, еўра - перавысіў 80.

16 снежня Цэнтрабанк павысіў ключавую стаўку з 10,5 да 17 адсоткаў. У той жа дзень падчас таргоў на Маскоўскай біржы еўра прабіў адзнаку 100 расейскіх рублёў, даляр - 80.

Ключавая стаўка ЦБ з'яўляецца адным з асноўных інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі. Пад гэтую стаўку рэгулятар выдае банкам крэдыты. Паказчык робіць уплыў на фармаванне ставак пазык у крэдытных арганізацыях, а таксама на ўзровень інфляцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках