28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БМВ» урэзаўся ў дрэва на Партызанскім праспекце ў Менску

25

Кіроўцу дасталі, зрэзаўшы дах аўтамабіля.

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамабіля «БМВ» і дрэва адбылося на адным з самых ажыўленых праспектаў Менска ў суботу ўвечары.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Дэмбоўскага, паведамленне аб ДТЗ на Партызанскім праспекце, паміж плошчай Ванеева і вуліцай Васняцова, паступіла а 18.22. Адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля «БМВ-730», 1999 года выпуску, які належыць грамадзяніну 1980 года нараджэння, з дрэвам. За рулём знаходзіўся навучэнец УА «Менскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж», 1996 года нараджэння, паведамляе interfax.by

Кіроўца аўтамабіля дэблакаваны работнікамі МНС з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй ступені, закрытай траўмай грудной клеткі, ударам органаў брушной поласці шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Як паведамляюць відавочцы выратавальнай аперацыі, для дэблакавання кіроўцы прыйшлося зрэзаць дах у нямецкай іншамаркі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках