6 траўня 2024, панядзелак, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арт-пляцоўку ЦЭХ высяляюць

7
Арт-пляцоўку ЦЭХ высяляюць

BelSwissBank, што валодае памяшканнямі, у якіх знаходзіцца арт-пляцоўка ЦЭХ, абвясціў, што не будзе падаўжаць дамову арэнды.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісала яе стваральніца Юлія Дарашкевіч.

«Была сёння ў BelSwissBank, плаціла арэнду за ЦЭХ. Наш «куратар» з аддзела нерухомасці папрасіў забегчы - «хачу павіншаваць вас і падарыць наш каляндарык», - піша яна. - І разам з пакетам прома-прадукцыі ўручыў падпісаную старшынём праўленнем банка паперу аб тым, што дамову арэнды з ЦЭХам падаўжаць не будуць (яна да 13-га лютага). Ну і невыразнае - «гэта не ад нас залежыць». Гэта быў выдатны год! Добра, што мы правялі яго разам».

Гэта ўжо не першы скандал з такога роду пляцоўкамі. 1 траўня мінулага года з памяшкання ў Інструментальным завулку Менска з надуманых падставаў выселілі «Арт-сядзiбу».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках