5 траўня 2024, Нядзеля, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка, Сасновіч і Гаварцова - у складзе нацыянальнай каманды на Кубак Федэрацыі

2
Азаранка, Сасновіч і Гаварцова - у складзе нацыянальнай каманды на Кубак Федэрацыі

Абвешчаныя склады каманд на ўдзел у матчах I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацыі, якія пройдуць з 4 да 7 лютага ў Будапешце.

У складзе нацыянальнай каманды Беларусі пад першым нумарам - Вікторыя Азаранка, якая займае цяпер 42-ы радок рэйтынгу WTA. Таксама ў складзе Аляксандра Сасновіч (143 WTA), Вольга Гаварцова (149 WТА), Ірына Шымановіч (448 WТА), капітан каманды - Таццяна Пучак.

Усяго I групе Еўра-Афрыканскай зоны 15 каманд. Акрамя Беларусі гэта Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Харватыя, Грузія, Вялікая Брытанія, Вугоршчына, Ізраіль, Латвія, Ліхтэнштэйн, Партугалія, Сербія, Турцыя і Украіна. На папярэднім этапе яны будуць падзеленыя на 4 групы, пераможцы якіх у фармаце плэй-оф паспрачаюцца за два месцы ў плэй-оф другой Сусветнай групы.

Лёсаванне групавой стадыі пройдзе ў пятніцу, 9 студзеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках