2 траўня 2024, Чацвер, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатак на набыццё валюты насельніцтвам застаецца?

29
Падатак на набыццё валюты насельніцтвам застаецца?

Падатак пры куплі валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы будзе скасаваны 8 студзеня.

Такая пастанова змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў № 5 ад 6 студзеня, якая апублікаваная ў ноч на сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Падатак у суме 30% быў уведзены 20 снежня мінулага года. Эксперты назвалі гэта схаванай дэвальвацыяй. Праз дзевяць дзён ён быў паніжаны да 20%, а 5 студзеня - да 10%. Пры гэтым біржавы курс даляра двойчы павялічваўся на 7%, што дазволіла зблізіць афіцыйную і наяўныя каціроўкі. З грамадзян пры куплі наяўнай валюты ў адпаведнасці з пастановай Нацбанка спаганяецца камісійны збор у аналагічнай суме.

Варта чакаць, што на таргах 8 студзеня курс амерыканскай валюты, хутчэй за ўсё, зраўняецца або ўшчыльную наблізіцца да наяўных каціровак (ад 13400 да 13600 рублёў пры куплі, ад 14 250 да 14 360 рублёў пры продажы на вечар 6 студзеня). Паводле вынікаў таргоў 6 студзеня ён склаў 12 800 рублёў (+60 у параўнанні з папярэднім днём).

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках