2 траўня 2024, Чацвер, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілотаў могуць абавязаць паведамляць пра месцазнаходжанне самалётаў кожныя 15 хвілін

10
Пілотаў могуць абавязаць паведамляць пра месцазнаходжанне самалётаў кожныя 15 хвілін

Пасля знікнення Boeing 777-200 Malaysia Airlines ІКАО прапанавала ўвесці новы стандарт.

Пілотаў усіх грамадзянскіх самалётаў могуць абавязаць кожныя 15 хвілін паведамляць пра месцазнаходжанне лайнераў. Адпаведныя стандарты распрацоўвае Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).

Са слоў дырэктара ў камунікацыях ІКАО Энтані Філбіна, абмеркаванне гэтай прапановы павінна адбыцца на канферэнцыі ў лютым у Манрэалі.

"Калі сябры арганізацыі пагодзяцца з новым стандартам, то на канферэнцыі таксама будзе разгледжанае пытанне аб тым, як хутка, на іх думку, ён павінен быць ўкаранёны, і ці жадаюць яны, каб ІКАО паскорыла гэты працэс", - растлумачыў Філбін, паведамляе УНИАН са спасылкай на Reuters.

Новы стандарт ІКАО збіраецца ўвесці пасля сітуацыі са знікненнем самалёта кампаніі Malaysia Airlines. Нагадаем, у ноч на 8 сакавіка 2014 авіялайнер Boeing 777-200 авіякампаніі Malaysia Airlines, які ладзіў рэйс MH370 з Куала-Лумпура ў Пекін з 227 пасажырамі і 12 членамі экіпажа на борце, знік з экранаў радараў. Мяркуецца, што самалёт паляцеў у паўднёвую частку Індыйскага акіяна, дзе пацярпеў катастрофу. Пры гэтым у паветры ён знаходзіўся яшчэ не менш за сем гадзін пасля знікнення з радараў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках