2 траўня 2024, Чацвер, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Свята-Духава сабора ў Менску шукалі бомбу?

11
Каля Свята-Духава сабора ў Менску шукалі бомбу?

Раніцай 7 студзеня супрацоўнікі міліцыі не прапускалі вернікаў да кафедральнага Свята-Духава сабора ў Менску.

Пра гэта паведаміла актывістка аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Валерыя Чарнаморцава, якая таксама прыйшла ў гэтую калядную раніцу ў храм, піша БелаПАН.

Міліцыянты патлумачылі, што шукаюць бомбу. Пасля завяршэння агляду тэрыторыі храма яны дазволілі прайсці да царквы спачатку святару, а затым і іншых вернікам.

Афіцыйнага пацверджання інцыдэнту з пошукам бомбы каля галоўнага сабора сталіцы раніцай 7 студзеня ў ГУУС атрымаць не ўдалося. Прэс-сакратар Аляксандр Ластоўскі паведаміў, што падчас начных набажэнстваў у сталіцы ніякіх здарэнняў зафіксавана не было. У іх, з ягоных слоў, узялі ўдзел 27 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках