2 траўня 2024, Чацвер, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША заклікаў РФ неадкладна вызваліць Саўчанку і Сянцова

3
Дзярждэп ЗША заклікаў РФ неадкладна вызваліць Саўчанку і Сянцова

Вашынгтон заклікае Расею вызваліць з-пад варты пілота і дэпутата Вярхоўнай Рады Надзею Саўчанку і іншых зняволеных украінцаў.

Пра гэта на брыфінгу 6 студзеня заявіла прэс-сакратарка Дзярждэпартамента ЗША Джэніфер Псакі, паведамляе Deutsche Welle.

З яе слоў, Вашынгтон вітае абмен вязнямі ваеннапалоннымі і закладнікамі паміж Кіевам і сепаратыстамі, які адбыўся ў снежні мінулага года. У той жа час, прэс-сакратарка адзначыла, што сотні чалавек яшчэ знаходзяцца ў зняволенні.

На фоне гэтага спікер амерыканскага дыпламатычнага ведамства адзначыла, што Вашынгтон «у чарговы раз асуджае доўгае зняволенне Расеяй украінскіх закладнікаў і ўтрыманне іх пад вартай на тэрыторыі РФ, уключаючы ўкраінскага парламентарыя Надзею Саўчанку і рэжысёра Алега Сянцова».

Акрамя таго, са слоў Псакі, ЗША «з разуменнем ставяцца да галадання як формы пратэсту Саўчанкі супраць яе зняволення». Спікер адзначыла выкліканае галаданнем абвастрэнне праблем са здароўем ва ўкраінкі. Таму прадстаўніца Дзярждэпу заклікала неадкладна вызваліць як Надзею Саўчанку, так і іншых украінскіх грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў Расеі.

Як вядома, у Расеі Саўчанку абвінавачваюць у саўдзеле ў забойстве расейскіх тэлежурналістаў, а Сянцова - у арганізацыі дыверсійнай групы і падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках