3 траўня 2024, Пятніца, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіпенка стаў чацвёртым беларусам у гісторыі чэмпіянату Гішпаніі

Філіпенка стаў чацвёртым беларусам у гісторыі чэмпіянату Гішпаніі

Экс-абаронца БАТЭ Ягор Філіпенка, які заключыў кантракт з «Малага», стаў чацвёртым беларусам у гісторыі чэмпіянату Гішпаніі.

Нагадаем, у розныя гады ў першынстве Гішпаніі выступалі такія беларускія футбалісты, як Андрэй Зыгмантовіч, Сяргей Гурэнка, Аляксандр Глеб, піша by.tribuna.com.

Андрэй Зыгмантовіч з 1993 да 1996 гады абараняў колеры «Расінг», правёўшы 87 матчаў і забіўшы адзін гол.

Сяргей Гурэнка ў сезоне 2001/2002 правёў 11 матчаў у складзе «Рэала» з Сарагосы.

Аляксандр Глеб у прамежку паміж 2008 і 2011 гадамі належаў «Барселоне», у складзе якой выходзіў на поле 19 разоў. Адзначым, што за гэты час беларускі паўабаронца паспеў пабываць у арэндзе ў такіх клубах, як «Штутгарт», «Бірмінгем», «Вольфсбург».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках