2 траўня 2024, Чацвер, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музей Васіля Быкава ў Гародні можа пераехаць у асобны будынак

3
Музей Васіля Быкава ў Гародні можа пераехаць у асобны будынак

У Гародні выберуць новае месца для музея Васіля Быкава.

Даручэнне падтрымаць грамадскую ініцыятыву 8 студзеня даў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

На прыём да губернатара прыйшлі прадстаўнікі грамадскасці з просьбай падтрымаць ідэю аб выдзяленні асобнага будынка для музея імя Быкава і надання яму статусу дзяржаўнага, паведамляе БелТА.

Сёння ў Гародні дзейнічае невялікі музей на грамадскіх падставах. Яго стварылі актывісты Гарадзенскага гарадскога грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл. Гэта невялікі пакой у офісным будынку на вул.Савецкая, не прыстасаваны для наведвання экскурсійнымі групамі.

У Гародні пісьменнік правёў 25 гадоў жыцця і напісаў «Альпійскую баладу», «Жураўліны крык» і многія іншыя вядомыя творы, таму тут лагічна папулярызаваць асобу пісьменніка. Тым больш што ў Гародні захаваны цэлы пакой экспанатаў для музея, пачынаючы ад рукапісаў, заканчваючы прадметамі ўжытку Быкава. У рэалізацыі ідэі гатовы таксама прыняць удзел сын і родныя народнага пісьменніка.

На думку ініцыятараў, такі літаратурны музей пры належным падыходзе стане грамадскім здабыткам і яшчэ адной адметнасцю горада, які разнастаіць турыстычную праграму.

Уладзімір Краўцоў даў даручэнні вывучыць музейную калекцыю, а таксама прапрацаваць усе магчымыя варыянты для размяшчэння музея.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках