5 траўня 2024, Нядзеля, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калядны хіт сабраў на YouTube 27 мільёнаў праглядаў (Відэа)

10

Mаry Did You Know, (Марыя, ці ведала ты) - так называецца адна з калядак, якую спяваюць пяцёра маладых амерыканцаў з групы Pentatonix.

Калядка, якая ўжо сабрала на YouTube больш чвэрці мільярда праглядаў за 2 месяцы, упэўнена б'е рэкорды папулярнасці, піша telegraf.com.ua.

Песню ў 1991 годзе напісалі Марк Лаўры і Бадзі Грын для свайго дэбютнага альбома. З тых часоў яе выконвалі розныя музыкі, а версія РТХ занесена на старонку гэтай песні ў Вікіпедыі.

Гурт Pentatonix ужо выпусціў пяць музычных альбомаў. Летам 2012 года выйшаў іх першы дыск (які так і называецца: "Першы дыск", PTX Vol. I), у лістападзе ж - другі па ліку і першы калядны (PTXmas), які амаль імгненна, дзякуючы інтэрнэту, стаў хітовым. У прыватнасці, РТХ зрабілі ўдалы кавер на сусветна вядомую калядку ўкраінскага паходжання "Щедрик" (Carol Of The Bells).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках