5 траўня 2024, Нядзеля, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель і Назарбаеў абмяркуюць сітуацыю ва Украіне

3
Мэркель і Назарбаеў абмяркуюць сітуацыю ва Украіне

9 студзеня ў Берліне запланаваная нефармальная сустрэча прэзідэнта Казахстана з федэральнай канцлеркай Нямеччыны.

Падчас гэтых перамоў будуць абмеркаваныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама сітуацыя ва Украіне, піша "Лiга.нет".

Акрамя таго, з просьбы нямецкага боку прадугледжаная сустрэча Нурсултана Назарбаева з федэральным міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Нагадаем, раней Францыя і Нямеччына выказвалі сумнеў у мэтазгоднасці правядзення сустрэчы што да сітуацыі ва Украіне ў "нармандскім фармаце" 15 студзеня ў Астане. Прадстаўнік канцлеркі Нямеччыны Штэфі Зайберт заяўляў, што сустрэча можа мець сэнс толькі пры ўмове дасягнення прагрэсу.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што 15 студзеня ён наведае сталіцу Казахстана Астану, дзе адбудзецца сустрэча ў нармандскім фармаце з лідарамі Нямеччыны, Францыі і РФ. "Мой дыпламатычны год пачнецца 15 студзеня ў Астане, дзе будзе праведзеная сустрэча ў нармандскім фармаце. Цяпер дадзенае даручэнне міністрам замежных спраў краін нармандскага фармату ў падрыхтоўцы парадку дня і праектаў пастаноў на гэты саміт", - паведаміў прэзідэнт.

Казахстан выказаў гатоўнасць да правядзення 15 - 16 студзеня 2015 г. у Астане перамоваў што да ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе.

Фота: dapd

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках