5 траўня 2024, Нядзеля, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскую лётчыцу Саўчанку кінулі ў камеру-адзіночку

11
Украінскую лётчыцу Саўчанку кінулі ў камеру-адзіночку

Украінскую лётчыцу, народнага дэпутата Надзею Саўчанку зноў змясцілі ў камеру-адзіночку ў расейскай турме.

Пра гэта паведаміў яе адвакат Марк Фейгін у эфіры "Радыё Свабода".

"Яе змясцілі ў адзіночную камеру ў сувязі з галадоўкай", - заявіў Фейгін.

Надзею Саўчанку ў верасні ўжо ўтрымлівалі ў камеры-адзіночцы.

33-гадовая Саўчанка ваявала на ўсходзе Украіны ў складзе дабравольніцкага батальёна "Айдар", у чэрвені паблізу Шчасця Луганскай вобласці трапіла ў палон да баевікоў. 8 ліпеня стала вядома, што яна знаходзіцца ў Варонежскім СІЗА.

Паводле звестак украінскіх уладаў і абароны Саўчанкі, у Расею яе вывезлі незаконна, супраць яе волі. У РФ лётчыцу падазраюць у дачыненні да забойства расейскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына пад Луганскам. Саўчанка адмаўляе ўсе абвінавачванні.

На пазачарговых парламенцкіх выбарах, якія адбыліся 26 кастрычніка, Саўчанка была абраная дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны. Лётчыца будзе знаходзіцца ў СІЗА пад арыштам да 13 лютага 2015 г. і не згодная ні з адным з абвінавачванняў.

У арыштаванай у РФ украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі абвастрыліся праблемы са здароўем і яна ўпершыню папрасіла аб дапамозе. Абарона ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі прасіла дапусціць да яе прыватнага лекара, а таксама пранесці ў СІЗА лекі.

15 снежня Саўчанка абвясціла галадоўку ў знак пратэсту супраць адмовы ў медыцынскай дапамозе. За тыдзень без ежы Саўчанка схуднела на пяць кілаграмаў, паведаміў адвакат Марк Фейгін.

22 снежня адбылося пасяджэнне Басманнага суду Масквы, які прызнаў законным утрыманне Саўчанкі пад вартай, пасля чаго лётчыца адмовілася спыняць галадоўку. Адвакаты да 12 студзеня не змогуць наведаць Саўчанку ў СІЗА. Адвакат украінскай лётчыцы Полазаў адзначыў, што наведваць яе могуць толькі назіральнікі, і заклікаў іх сачыць за яе здароўем.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках