28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі завод шасцерняў адправіў дадому больш за 60% супрацоўнікаў

19
Менскі завод шасцерняў адправіў дадому больш за 60% супрацоўнікаў

Беларуская прамысловасць працягвае прымаць на сябе ўдары эканамічнага крызісу.

Учора больш за 60% супрацоўнікаў Менскага завода шасцерняў не пайшлі на працу - прадпрыемства было вымушанае «паставіць» людзей на паўзу з захаваннем дзвюх трэціх заробку. Сярэдні месячны, дарэчы, цяпер складае 6 млн 490 тысяч рублёў. Кіраўніцтва завода кажа, што сітуацыя не смяротная і знаходзіцца пад кантролем: «Прыпынак прадоўжыцца не больш за тыдзень».

Хоць «прыпынкам» тое, што адбылося называць не зусім карэктна.

«Каб не спыніць канвееры нашых пакупнікоў, частка рабочых засталіся на поўнай аплаце. Гэта тыя, хто працуе над вытворчасцю дэталяў, якіх няма на складзе. Плюс засталіся тыя, хто працуе ў бесперапынным графіку (тэрмічная вытворчасць, дзяжурны персанал энэргасілавога цэха і т. д.)», - распавёў Onliner.by намеснік генеральнага дырэктара Сяргей Фёдаравіч.

На канец верасня ў штаце МЗШ працуюць 1732 чалавекі.

«Асноўная прычына ў тым, што, па-першае, скарачаюцца аб'ёмы сыравіны. Спажыўцы нашай прадукцыі скарацілі аб'ёмы вытворчасці і, адпаведна, нашы адгрузкі: МТЗ на 32%, ММЗ - 12%, «Амкадор» - 27%, «БелАЗ» - 33%. 90% нашага рынку збыту - айчынныя прадпрыемствы. Па-другое, каб не спыніць іх канвееры, усё часцей апошнія месяцы мы рабілі адгрузку без перадаплаты. І ў нас хутка ўтварылася дэбіторская запазычанасць - ужо больш за 32 млрд рублёў. Па-трэцяе, пасля росту курсу даляра рэзка падаражэлі энэргарэсурсы - паўза ў вытворчасці дапаможа знізіць выдаткі і ў прынцыпе працу на склад. Так, гэта не лепшы варыянт для прадпрыемства, бо без вытворчасці трэба плаціць дзве траціны заробку, але пакуль гэта аптымальнае развязанне», - заявіў гендырэктар прадпрыемства.

Апошнім разам аналагічнае прыпыненне МЗШ на некалькі дзён было ў сярэдзіне лета.

«У нас няма адтоку людзей, сітуацыя не такая смяротная. Няма ніякіх масавых звальненняў - гэта пытанне знаходзіцца пад асабістым кантролем генеральнага дырэктара. Работнікі, вядома, па-рознаму ўспрымаюць тое, што адбываецца. Але, спадзяюся, з разуменнем. Прынамсі мы ўсё тлумачым», - дадаў ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках