10 траўня 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Працоўным трэба аб'ядноўвацца і адстойваць свае правы

26
Генадзь Фядыніч: Працоўным трэба аб'ядноўвацца і адстойваць свае правы

Прафзвязы патрабуюць скасаваць у Беларусі кантрактную сістэму.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» старшыня незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч пасля сустрэчы з актывістамі ў Магілёве.

З ягоных слоў, кантракт становіцца інструментам у барацьбе з іншадумствам на дзяржаўных прадпрыемствах. Прафзвяз РЭП будзе звяртацца да Лукашэнкі з патрабаваннем скасаваць кантрактную сістэму. «Гэта ж трэба так не паважаць свой народ, каб душыць яго гэтымі кантрактамі», - абураецца Генадзь Фядыніч.

На думку лідара прафзвязу, самі працоўныя павінны «змагацца за свае правы, аб'ядноўвацца, каб разам адстойваць сваю годнасць».

«За дваццаць гадоў дзяржава зрабіла ўсё, каб кожны думаў толькі сам пра сябе. Многія прывыклі, што дзяржава павінна нешта даваць. Вырасла цэлае пакаленне ў такой сістэме», - сказаў ён.

На прадпрыемствах незалежныя прафзвязы не рэгіструюць. Генадзь Фядыніч не спадзяецца на льготы бліжэйшым часам. «Сёння незалежныя прафзвязы - гэта самастойны дэмакратычны рух. Калі дзяржава сцвярджае, што яна дэмакратычная, то такі рух ёй патрэбны», - падкрэсліў ён.

На Магілёўшчыне дзейнічаюць толькі два завадскія незалежныя прафзвязы. На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў - супольнасць Беларускага свабоднага прафзвязу. На «Белшыне» - Беларускі незалежны прафзвяз. Колькасць сябраў скарачаецца праз звальненні. Адміністрацыя спыняе працоўныя стасункі з нелаяльнымі працаўнікамі, якім не падаўжаюць кантракты.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках