28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі: Ніколі Лукашэнка не быў настолькі залежым ад Крамля

1
Лявон Баршчэўскі: Ніколі Лукашэнка не быў настолькі залежым ад Крамля
Лявон Баршчэўскі
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Нядаўна падпісанае даручэнне Уладзіміра Пуціна аб перамовах з Менскам аб размяшчэнні ў Беларусі расейскай авіябазы - толькі першая ластаўка.

Пра гэта RFI заявіў адзін са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту і экс-старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.

«Лукашэнка трапіў у вялікую залежнасць ад Расеі, чым калі-небудзь раней. Бо раней ён некалькі разоў паспяхова «прадаваў» Расеі і нашу мову, і нашы пэўныя дэмакратычныя каштоўнасці - а цяпер яму відавочна сказалі, што «мы за гэта ўжо шмат разоў заплацілі, больш у якасці аплаты гэта не прымаем, павінен плаціць іншымі рэчамі». Напрыклад, стаў у сябе нашы вайсковыя базы і ўсё астатняе. Відавочна, што Лукашэнку шантажуюць. Я разумею, што ён не хацеў бы, каб да ўлады ў Беларусі прыйшоў хто-небудзь з іншага лагера, але, прынамсі, ён павінен быў падрыхтаваць у сваім лагеры сабе замену. Бо любы новы чалавек мае большую свабоду дзеянняў - ён не звязаны абавязаннямі. Але Лукашэнка замены не шукае, не робіць, што сведчыць аб тым, што ён не пра дзяржаву думае, а толькі аб сваім асабістым», - заявіў Баршчэўскі.

У дыялог улады і прыхільнікаў пераменаў Лявон Баршчэўскі не верыць: «Лукашэнка - чалавек не дыялагічны, а маналагічны, ён не ўважае кагосьці яшчэ тут сабе роўным».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках