26 красавiка 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Захарава: Зняцце санкцый з Чыжа - пытанне сур'ёзнасці Еўразвязу ў абароне сваіх пазіцый

1
Вольга Захарава: Зняцце санкцый з Чыжа - пытанне сур'ёзнасці Еўразвязу ў абароне сваіх пазіцый
Вольга Захарава

Дазволіўшы суду ў Люксембургу зняць санкцыі з «гаманца» Лукашэнкі Юрыя Чыжа, Еўразвяз прадэманстраваў нежаданне адстойваць раней прынятую пастанову.

Сёння Еўрапейскі суд у Люксембургу скасаваў захады ў замарожванні актываў беларускага алігарха Юрыя Чыжа і двух ягоных фірмаў «Трайпл» і «Дынама Менск», уведзеныя ў 2012 годзе за падтрымку ім рэпрэсій, якія праводзяцца беларускімі ўладамі ў дачыненні да апазіцыі.

Зняцце санкцый з «гаманца» рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сайту charter97.org пракаментавала вядомая расейская праваабаронца, дырэктар арганізацыі «Freedom files» Вольга Захарава:

- Фармальна гэта значыць, што ў Еўразвязу, які выступаў у судзе пазоўнікам паводле гэтай справы, не знайшлося дастаткова аргументаў, каб давесці тое, што Чыж і ягоная кампаніі датычныя да падтрымкі рэжыму Лукашэнкі. Іншае пытанне: ці было жаданне падаваць сапраўдныя доказы, або справа была пушчаная «на самацёк», каб потым пагадзіцца з выракам суда як з непазбежнасцю?

Для мяне застаецца пытаннем - наколькі сур'ёзна Еўразвяз абараняў сваю пазіцыю па накладанню санкцый? Калі б пастанова была прынятая ў іншай сітуацыі, без сталых абмеркаванняў магчымасці зняцця часткі санкцый з рэжыму Лукашэнкі - такое пытанне б не паўстала.

Мы ведаем, што Чыж быў галоўнай дзейнай асобай, якая дапамагала выжываць рэжыму Лукашэнкі, калі на яго былі накладзеныя санкцыі. Паводле нашых падлікаў, на ягоную кантрабанду нафтапрадуктаў прыпадае ад 2 да 4 мільярдаў даляраў, якія як раз і ратавалі рэжым у 2011 і 2012 гадах. Мы памятаем, што некаторыя дзяржавы ЕЗ выступалі за тое, каб санкцыі на яго наогул не накладваць або каб частка прадпрыемстваў проста не патрапілі пад санкцыі. Гэта значыць, Чыж - гэта самы галоўны «гаманец» Лукашэнкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках