26 красавiка 2024, Пятніца, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанка пагражае распачаць сухую галадоўку

3
Саўчанка пагражае распачаць сухую галадоўку
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА
ФОТА: AFP

Наступнае пасяджэнне аб справе ўкраінскай лётчыцы адбудзецца 12 кастрычніка.

У адказ на сітуацыю ў судзе ўкраінская лётчыца і народная дэпутатка Надзея Саўчанка пагражае абвесціць новую галадоўку. Пра гэта заявіў ейны адвакат Мікалай Полазаў, піша "112 Украіна".

"Надзея адчувае сябе добра ў фізічным плане. У эмацыйным, я б сказаў, яна засмучаная тым, якім чынам, і як адбываецца суд, яна бачыць, што ёсць абсалютны перакос у бок абвінавачвання. І акрамя таго, яна прыстрашыла, што ў выпадку, калі суд будзе далей рабіць такія спробы, у тым ліку і паводле заявы пракурора аб адводзе адвакатаў, ці аб выдаленні яе з залы суда, то яна абвесціць сухую галадоўку", - сказаў Полазаў.

Полазаў адзначыў, што суддзя паводле ейнай справы становіцца ўсё меней добразычлівым да абароны.

"Сёння быў дапытаны адзін сведка, Лелюх. Пасяджэнне закончанае. Наступнае у панядзелак 12.10 аб 11:00", - напісаў адвакат Саўчанкі Марк Фейгін у сваім Twitter.

Суд у Данецку Растоўскай вобласці Расеі, які разглядае справу Саўчанкі, падчас папярэдніх слуханняў падоўжыў для яе меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на шэсць месяцаў, да студзеня 2016 года.

Саўчанку летам 2014 выкралі тэрарысты на Данбасе і перавезлі ў Расею. У РФ яе абвінавацілі ў датычнасці да загубы расейскіх журналістаў. Аднак, паводле звестак абароны, яна не магла быць датычная да загубы журналістаў, бо трапіла ў палон яшчэ да іхняй смерці.

У абвінаваўчай выснове паводле крымінальнай справы ў дачыненні да Саўчанкі гаворка ідзе аб абвінавачванні на замах і забойства, а таксама ў незаконным перасячэнні мяжы.

Паводле звестак абароны лётчыцы, ёй пагражае максімальны тэрмін зняволення - 25 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках