7 траўня 2024, aўторак, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Няма сэнсу ісці на ўчасткі і глядзець на гэты цырк

13
Мікалай Статкевіч: Няма сэнсу ісці на ўчасткі і глядзець на гэты цырк
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Грамадзяне Беларусі могуць знайсці сабе больш годны занятак у нядзельны дзень.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў былы палітвязень, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі 2010 года Мікалай Статкевіч.

- Вы не раз заклікалі людзей не ўдзельнічаць у загадзя сфальсіфікаваных «выбарах». Што вы маеце намер рабіць у нядзелю 11 кастрычніка?

- Мы будзем збірацца з калегамі разам і планаваць нашы дзеянні, нашу кампанію па вяртанні беларусам нармальных выбараў.

А гэты дзень, 11 кастрычніка, - ён мне нецікавы. Фальсіфікацыя адбылася яшчэ на этапе вылучэння «кандыдатаў». Калі б быў сапраўды дэмакратычны кандыдат, які заклікае нас абараніць сваю перамогу ад фальсіфікацый - мы б у гэты дзень думалі, як лепш правесці акцыю і супрацьстаяць фальсіфікацыям.

Але такога кандыдата няма. Ніводны з фіктыўных «апанентаў» Аляксандра Лукашэнкі не заклікаў людзей выйсці на Плошчу, добра разумеючы, што цяпер адбываецца нават на этапе папярэдняга «галасавання».

Таму ў нядзелю мы будзем абмяркоўваць: што трэба рабіць далей, як вярнуць беларусам сапраўдныя выбары.

- Чаму беларусам не варта ўдзельнічаць у гэтых «выбарах»?

- На гэтых «выбарах» няма дэмакратычнага кандыдата. А довадам гэтага з'яўляецца тое, што дэмакратычны палітык, убачыўшы, што ў «выбарчых» камісіях толькі 0,5% прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый, што людзей зганяюць на датэрміновае галасаванне - ён бы заявіў людзям: «Вашы галасы крадуць, выходзьце на Плошчу».

Але ніхто так не кажа, дэмакратычных кандыдатаў няма. Ёсць толькі «зазывалы на выбары». Таму хадзіць на «ўчасткі» і глядзець на ўвесь гэты цырк - сэнсу няма. Знайдзіце сабе больш годны занятак на гэты дзень.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках