1 траўня 2024, Серада, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Казакоў» з РФ, якія буянілі ў Пінску, асудзілі на тры гады калоніі

21
«Казакоў» з РФ, якія буянілі ў Пінску, асудзілі на тры гады калоніі

Прысуд учора вынес суд Пінскага раёна і горада Пінска.

У ліпені гэтага года праз тэрыторыю Беларусі праходзіў шлях казацкага коннага паходу Масква-Бэрлін, нагадвае «Наша ніва».

Калі расейскія казакі былі ў Пінску, трое з іх пачалі чапляцца да мясцовай дзяўчыны, за якую заступіўся ейны хлопец.

У выніку «казакі» яго збілі, а разам з тым учынілі пагром у будынку інтэрната аграрна-тэхналагічнага Пінскага каледжа.

За гэта расейцаў затрымалі і выставілі ім абвінавачвання ў злосным хуліганстве.

І вось, праз чатыры месяцы суд Пінскага раёна і горада Пінска вынес прысуд у дачыненні да казакоў: самы старэйшы з іх на тры гады адправіцца ў калонію строгага рэжыму, самы малодшы, якому няма 18 гадоў, - у выхаваўчую калонію.

Прысуд яшчэ можна абскардзіць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках