4 траўня 2024, Субота, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары G20 ўзгаднілі «важныя крокі» для спынення тэрарызму

1
Лідары G20 ўзгаднілі «важныя крокі» для спынення тэрарызму
Фотa: ТАСС

Яны таксама паабяцалі ўзмацніць абарону ад пагроз з боку замежных баевікоў, дзелячыся звесткамі выведкі, і не даючы ім падарожнічаць.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран адзначае, што сусветныя лідары ўзгаднілі «важныя крокі» для спынення фінансавання тэрарыстычных груп.

Пра гэта ён паведаміў на саміце «Групы 20» (G20) у Турцыі, перадае «Радыё Свабода».

Са слоў Кэмерана, сусветныя лідары таксама паабяцалі «супрацьстаяць экстрэмісцкай ідэалогіі тэрарыстычнай прапаганды і ўзмацніць абарону ад пагроз з боку замежных баевікоў, дзелячыся звесткамі выведкі, і не даючы ім падарожнічаць».

Раней брытанскі прэм'ер сустрэўся з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, які прапанаваў аб'яднаць намаганні «для барацьбы са злом, якім з'яўляецца тэрарызм». Пуцін дадаў, што «так трэба было рабіць даўно».

Кэмеран адзначыў, што застаецца «значны разрыў» паміж Захадам і Расеяй у пытанні, як закончыць канфлікт у Сірыі, але з'явіліся прыкметы гатоўнасці да кампрамісу з усіх бакоў, паведамляе unian.net.

15 лістапада сусветныя лідары сабраліся на двухдзённы саміт «Групы дваццаці» (G20) у турэцкай Анталіі.

13 лістапада ў Парыжы адбыўся шэраг тэрарыстычных нападаў: на стадыён, канцэртная зала і рэстарацыі, у выніку чаго загінулі 132 чалавекі, амаль 350 былі параненыя. Адказнасць за гэта ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Сямёра нападнікаў загінулі, большасць з іх падарваліся, актываваўшы «пояс смяротніка». Іншых магчымых датычных да нападу шукаюць.

Пасля нападаў у Парыжы прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў яго «актам вайны», абвясціў у краіне надзвычайнае становішча і паабяцаў «бязлітасны адказ» баевікам, якія ўзялі адказнасць за напады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках