6 траўня 2024, панядзелак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеў: Расея імкліва ўцягвае Беларусь у вайну

4
Някляеў: Расея імкліва ўцягвае Беларусь у вайну
Уладзімір Някляеў

Гэта спрыяе і жаданню Лукашэнкі «прымяраць» генеральскія і маршальскія пагоны.

Знішчэнне Турцыяй расейскага самалёта Су-24 - гэта адзін з эпізодаў Трэцяй сусветнай вайны. Так мяркуе беларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя». На ягоную думку, канфлікт вакол Сірыі можа зацягнуцца на вельмі доўгі час. Фактычна - гэта вайна цывілізацый. І думаць, што з яе можна проста і хутка выйсці, нельга. А Беларусь з'яўляецца найбліжэйшым хаўруснікам Расеі, якая імкліва ўцягваецца ў гэтае цывілізацыйнае супрацьстаянне.

«Што рабіць Беларусі ў гэтым выпадку з яе магчымасцямі, з войскам у 60 тысяч чалавек - не вельмі добра ўзброеным, са старымі танкамі, гарматамі і самалётамі? Даводзіць, што мы нешта гатовыя вызначаць у міжнароднай палітыцы - не даводзіцца. Таму трэба рабіць тое, што напісана ў Канстытуцыі», - мяркуе Уладзімір Някляеў.

А ў Канстытуцыі, нават з папраўкамі, прынятымі падчас кіравання Аляксандра Лукашэнкі, гаворыцца, што Беларусь ставіць мэтай стварыць нейтральную дзяржаву.

«Вось і трэба імкнуцца да нейтралітэту, а не дэманстраваць, чаго вельмі хоча Лукашэнка, свае генеральскія ці нават маршальскія «здольнасці». Трэба разумець рэальную палітычную, эканамічную і вайсковую вагу той краіны, у якой мы жывем», - сказаў Уладзімір Някляеў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках