26 красавiка 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святар РПЦ: «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг для царквы бліжэй

19
Святар РПЦ: «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг для царквы бліжэй
Аляксандр Шрамко

Беларускі святар назваў афіцыйную сімволіку, уведзеную Лукашэнкам, бесчалавечнай.

Праваслаўны святар з Менска Аляксандр Шрамко патлумачыў KYKY, як царква ставіцца да бел-чырвона-белага сцягу і гербу «Пагоня».

«Я мяркую, што гэта нармальныя сімвалы. Яны нават хрысціянскія, у адрозненне ад афіцыйных (я цяпер не буду прыводзіць гістарычныя і геральдычныя довады). За аснову цяперашніх прынятыя сімвалы савецкай улады, якая была настроеная супраць царквы.

Усё ж такі герб і сцяг маюць ідэалагічнае адценне - значыць, мы цягнем ідэалогію адтуль, мы нашчадкі. Як царква можа да гэтага ставіцца пазітыўна? Камуністычная ідэалогія паказала сваю нечалавечую сутнасць, нягледзячы на прыгожыя словы.

Хоць кажуць, што чырвоны на сцягу азначае колер пераможных сцягоў, напраўду, гэта колер рэвалюцыі, яе крыві. А «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг маюць царкоўнае паходжанне.

Звярніце ўвагу: на гербе патрыярха ёсць стужачка бел-чырвона-белага колеру. Аблямоўка на вопратцы біскупа таксама бел-чырвона-белая. Усё гэта сімвалізуе кроў Хрыста, чысціню, святасць. А на «Пагоні» наогул намаляваны крыж. Зразумела, што для царквы гэтыя сімвалы бліжэй», - патлумачыў святар.

Нагадаем, 20 гадоў таму Лукашэнка правёў рэферэндум аб забароне нацыянальнай сімволікі. Тады прайшоў антыканстытуцыйны рэферэндум, паводле вынікаў якога беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай у Беларусі, гістарычная сімволіка была замененая на былую савецкую і поўным ходам пачалася інтэграцыя Беларусі з Расейскай Федэрацыяй.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках