29 красавiка 2024, панядзелак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея баіцца касавання Польшчай акта Расея-NATO 1997

6
Расея баіцца касавання Польшчай акта Расея-NATO 1997
МАРЫЯ Захарава

Расейскае МЗС назвала «надзвычай небяспечнымі» заклікі Польшчы да касавання акту, які перашкаджае стварэнню вайсковых баз Альянсу на яе тэрыторыі.

«Уважаем такія заявы за надзвычай небяспечныя і выключна правакацыйныя», - сказала афіцыйная прадстаўніца МЗС Марыя Захарава, паведамляе «Голас Амерыкі».

Новы міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі ў сераду заклікаў скасаваць акт аб стасунках Расеі ды NATO ад 1997 года, каб дазволіць альянсу ствараць свае базы, заявіўшы, што дакумент стварае «няроўнасць» паміж новымі ды старымі чальцамі Альянсу.

Захарава назвала заяву Вашчыкоўскага часткай кампаніі, закліканай паўплываць на грамадскае меркаванне ў заходніх краінах напярэдадні саміту NATO ў Варшаве, і папярэдзіла, што ануляванне пакта можа «цалкам абрынуць існую сістэму еўрапейскай бяспекі».

«Бачым у гэтым імкненне надаць характар незваротнасці ўзятаму ў Aльянсе курсу на ваеннае стрымліванне нашай краіны», - заявіла Захарава.

Паводле акту ад 1997 года, старэйшыя чальцы NATO пацвярджаюць, што «не маюць намераў, планаў або прычын для разгортвання ядзернай зброі на тэрыторыі новых чальцоў», такіх як Польшча, Вугоршчына ды краіны Балтыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках