29 красавiка 2024, панядзелак, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Міхнюк: Каб не стаць рабамі, трэба не баяцца ўлады

7

Старшыня Берасцейскага абласнога прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці змагаецца за скасаванне кантрактнай сістэмы ў Беларусі.

Зінаіда Міхнюк збірае подпісы пад адкрытым лістом да Лукашэнкі за скасаванне дэкрэта №29, які ўвёў у краіне кантрактную сістэму найму на працу.

На думку актывісткі, выказанай у інтэрв'ю «Радыё Рацыя», кантрактная сістэма ў цяперашнім выглядзе ператварыла людзей у рабоў:

Зінаіда Міхнюк з Маргарыта Вялічкінай (злева)

- Моладзь ад 30 да 40 дае падпісваецца ахвотна і пагаджаецца, што гэта зло. А старэйшыя баяцца, нават пенсіянеры. Раптам іх подпіс знойдуць і іх пазбавяць пенсіі. Шмат хто кажа, што працуюць на кантракце, таму баяцца. Вось да якога жывёльнага страху давялі наш беларускі народ. Я распавядаю, што ў мяне і ператрус дома быў, і ў КДБ мяне дапытвалі, і вось я жывая і жыву сярод вас, бо я не парушаю законы. Што вам за свае 2 мільёны пенсіі баяцца?

На думку Зінаіды Міхнюк, эканамічная сітуацыя будзе толькі пагаршацца. Таму людзі павінны разумець, што цяперашняя сітуацыя - гэта далёка не абяцаная «стабільнасць».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках