1 траўня 2024, Серада, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган не будзе сустракацца з Пуціным у Парыжы, але паразмаўляе з Парашэнкам

3
Эрдаган не будзе сустракацца з Пуціным у Парыжы, але паразмаўляе з Парашэнкам

Чаканых перамоваў прэзідэнтаў Расеі ды Турцыі не адбудзецца.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сталіцы Францыі сустрэнецца з турэцкім лідарам Раджэпам Таіпам Эрдаганам. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка Украіны Святаслаў Цэголка, паведамляе ТСН.

Але расейскі прэзідэнт Уладзімер Пуцін сустракацца з Эрдаганам не будзе.

Раней Reuters паведамляў, што лідары Расеі ды Турцыі Уладзімір Пуцін і Раджэп Таіп Эрдаган могуць сустрэцца ў Парыжы на саміце ў пытаннях змянення клімату. Пры гэтым час магчымай сустрэчы пакуль не ўстаноўлены.

Паводле паведамлення, 26 лістапада Эрдаган у інтэрв'ю французскаму тэлеканалу France24 заявіў, што ён прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Парыжы падчас кліматычнага форуму, аднак адказу пакуль не атрымаў. Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што асобная сустрэча Пуціна з Эрдаганам «не абмяркоўваецца». Пяскоў таксама адзначыў, што не мае інфармацыі аб планаваных тэлефонных размовах паміж лідарамі Расеі ды Турцыі.

Нагадаем, 24 лістапада турэцкія ВПС збілі расейскі самалёт Су-24 на падставе таго, што ён уварваўся ў паветраную прастору краіны. Бамбавік упаў на тэрыторыі Сірыі ў 4 км ад турэцкай мяжы. У выніку загінуў пілот, прычым праз агонь з зямлі, але штурмана ўдалося выратаваць. Таксама падчас пошукавай аперацыі загінуў марскі пяхотнік-кантрактнік, калі паўстанцы мінамётным агнём знішчылі вымушана прыземлены расейскі верталёт Мі-8.

Турэцкі лідар фактычна зняпраўдзіў заяву Пуціна аб тым, што расейскі самалёт выконваў антытэрарыстычную місію супраць ІД. Ён падкрэсліў, што ў згаданым раёне няма баевікоў - там пражываюць сірыйскія туркмены, абавязанні ў абароне якіх узяла на сябе Анкара.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках