28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст АГП: Пытанне пра фальсіфікацыі «выбараў» вывела Ярмошыну з раўнавагі

29
Актывіст АГП: Пытанне пра фальсіфікацыі «выбараў» вывела Ярмошыну з раўнавагі
Лідзія Ярмошына
ФОТА: BYMEDIA.NET

У Астравецкім раёне асобныя грамадзяне працягваюць задаваць нязручныя пытанні кіраўніцы Цэнтрвыбаркама, а таксама звяртацца ў іншыя дзяржорганы.

Пра гэта актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Уласевіч піша на сайце ucpb.org.

«Як ужо я паведамляў, на пытанне абнародаваць вынікі «выбараў» па кожным з 33 выбарчых участкаў раёна, Лідзія Ярмошына, нягледзячы на тое, што ВК прадугледжвае падрыхтоўку і правядзенне выбараў весці адкрыта і галосна, адказала адмовай, спаслаўшыся на недарэчнае у гэтым выпадку сцвярджэнне аб тым, што абвяшчэнне такога роду інфармацыі заканадаўства не прадугледжвае.

Добра, згодны, не прадугледжана. Але ж і не забаронена? А калі не забаронена, то павінен дзейнічаць вядомы прынцып грамадзянскага права, дазволена! І калі паказаную вышэй інфармацыю людзі просяць абвясціць, то чаму тады, паважаная Лідзія Міхайлаўна, не працуе арт. 13 ВК аб адкрытасці і галоснасці правядзення ў краіне «выбараў»?

Ці вось яшчэ адно пытанне, якое таксама засталося без адказу ў сутнасці і зададзенае Ярмошынай і адначасова Саўміну.

Абнародуйце дэталёвую справаздачу аб тым, колькі каштавала фальсіфікацыя праведзеных у Астравецкім раёне апошніх выбараў па кожнаму асобна ўзятаму выбарчым участку. Але як відаць з адказу, мяркуючы па тым, што ў ім Ярмошына заяўляе аб спыненні перапіскі з заяўнікамі, то і гэтае пытанне апынулася настолькі нязручным, што вывела яе проста з раўнавагі.

Вось і судзіце паважаныя грамадзяне і грамадзянкі Рэспублікі Беларусь, якая ў нас на самай справе празрыстасць выбарчага працэсу і ці можна давяраць яго вынікам?» - разважае актывіст.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках