27 красавiка 2024, Субота, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: За гэты год мы дапамаглі рабочым вярнуць больш за мільярд рублёў

4
Генадзь Фядыніч: За гэты год мы дапамаглі рабочым вярнуць больш за мільярд рублёў
Генадзь Фядыніч

Беларускаму прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці споўнілася 25 гадоў. Чым ганарацца незалежныя прафзвязы ў свой юбілей?

Кіраўнік прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч распавёў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» пра юбілей арганізацыі і пра тое, што ўдалося зрабіць, а што яшчэ хацелася б:

- Калі казаць пра сябе, то я прыйшоў на адзін тэрмін, а застаўся ў прафзвязе на ўсё жыццё. А што тычыцца прафзвяза РЭП, то, напэўна, гэта адзіная арганізацыя незалежных прафзвязаў, якая вытрымала ціск і засталася сабой. І гэта не толькі наша меркаванне. Мы ніколі не змянялі сваіх поглядаў у плане, якім чынам абараняць рабочых. І ў нас ніколі не было кампрамісаў, паміж кім выбіраць - паміж наймальнікам або працоўным. Мы заўсёды былі з апошнім.

- Што асабліва ўспамінаецца сёння?

- Ёсць малавядомыя факты нашай працы. Нам, напрыклад, вельмі цяжка было перажыць тыя часы, калі мы амаль год знаходзіліся пад татальнай праверкай усіх органаў улады. Але вытрымалі, хоць на той момант у нас з 2 тысяч сябраў прафзвязу засталося 630. Памятаю таксама, як абаранялі правы таксістаў, якія нават не былі сябрамі прафзвязу РЭП. Паўтара года судзіліся, выйгралі справу на карысць таксістаў, а яны, мабыць, дагэтуль не ведаюць, хто ім тады дапамагаў. Адным словам, хапае слаўных старонак у нашай працы.

- Чаго ж вам цяпер не стае ў працы?

- Напэўна, не стае людзей і часу, хоць да справы мы заўсёды ставімся шчыра і сумленна. За 11 месяцаў гэтага года мы ўжо вярнулі работнікам больш за мільярд рублёў - гэта грошы, якія былі незаконна затрыманы наймальнікамі. Мяркую, што гэта проста цудоўны падарунак і самім рабочым, і нам у юбілейны год.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках