28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як пражыць на 2 мільёны рублёў пенсіі?

35
Як пражыць на 2 мільёны рублёў пенсіі?
Фота: bymedia.net

Хоць у Беларусі праведзена пенсійная рэформа, разлік пенсій па-новаму паставіў людзей на грань выжывання.

Берасцейцы, якія сталі пенсіянерамі ў 2015-м годзе, абураныя сваімі пенсіямі. Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» распавяла праваабаронца з Берасця Маргарыта Вялічкіна:

«У мяне пенсія 2 мільёны пры 37 гадах стажу. Я ветэран працы. Я пачала працаваць калі мне яшчэ не было 17-ці гадоў. Паміраю, таму што за такую пенсію не пражывеш».

Словы грамадскай актывісткі пацвярджае мужчына, які выйшаў на пенсію сёлета:

«Я таксама ветэран працы. Адразу было 1920000 рублёў, цяпер 2 мільёны 130. Я працаваў кіроўцам-дальнабойнікам».

Берасцейскія пенсіянеры мяркуюць, што трэба павялічыць пенсійны ўзрост для праваахоўных органаў і адмяніць ільготныя пенсіі работнікам дзяржаўных органаў. Яны працуюць не больш, чым усе астатнія, і працуюць дрэнна, калі паглядзець на вынікі іх працы, а атрымліваюць ад 6-ці да 10-ці мільёнаў рублёў пенсіі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках