28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Нам трэба павышаць пенсійны ўзрост

176
Лукашэнка: Нам трэба павышаць пенсійны ўзрост
Фота: bymedia.net

Менск абмяркоўвае магчымасць прыцягнення крэдыту МВФ у суме $3 млрд. пад 2,28% тэрмінам на 10 гадоў.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на нарадзе ў Лукашэнкі аб ходзе перамоў па праграме пашыранага фінансавання з МВФ, паведамляе БелТА.

«Нам неабходна прыцягнуць як мага на больш камфортных умовах па тэрмінах і кошту рэсурсы МВФ. Нам выгадна прыцягнуць крэдыт пад 2,28% у суме $3 млрд тэрмінам на 10 гадоў», - адзначыў прэм'ер-міністр.

Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў, што адбыліся сустрэчы з кіраўніком МВФ у Нью-Ёрку, а таксама ў Менску з прадстаўнікамі, якія вядуць перамовы з нашым урадам. «Мы не знайшлі нейкіх праблем ва ўзгадненні праграм з МВФ. Тое, што прапануецца, разумна, і рана ці позна давядзецца рэалізоўваць. Але пытанне адно - калі, у якія тэрміны, і, самае галоўнае, якія ў выніку гэтага будуць наступствы», - адзначыў кіраўнік.

Ён заявіў: «Хачу, каб ва ўрадзе і Нацыянальным банку выдатна разумелі маю пазіцыю. Але я яшчэ раз падкрэсліваю: рэзаць па жывым, і невядома навошта, ва ўгоду каму-небудзь я не збіраюся». «Мы пойдзем толькі на такія, як вы іх называеце, рэформы (гэта нават не рэформы, гэта нармальнае функцыянаванне дзяржавы), дык вось, мы пойдзем толькі на ўдасканаленне таго, што ў нас ёсць. Толькі тады пойдзем, калі будзем ўпэўненыя, што ў выніку, да прыкладу, павышэння тарыфаў на ЖКГ, людзі будуць у стане заплаціць па рахунках», - запэўніў дыктатар.

Ён таксама закрануў тэму прыватызацыі: «Калі гэта прыватызацыя, то мы павінны быць упэўнены, што гэта будзе прыватызацыя сумленная, чыстая, адкрытая і, самае галоўнае, - канкурэнтная, у тым ліку пры прыватызацыі таго ці іншага прадпрыемства».

Што тычыцца пытання павышэння пенсіённага ўзросту, то Лукашэнка заявіў: «Калі мы гаворым пра тое, што нам трэба павышаць пенсійны ўзрост, што нам, дарэчы, МВФ настойліва рэкамендуе, я перад выбарамі гэта сказаў, гэта мая абсалютная перакананасць - нам трэба павышаць пенсійны ўзрост , і назваў прычыны. Але пры гэтым сказаў, што мы павінны параіцца з народам. Я даручыў адміністрацыі, думаю, яны ўжо выпрацавалі нейкі алгарытм, як з народам параіцца».

Пры гэтым Лукашэнка заўважыў: «Калі не мы сёння гэта зробім, то ўсё гэта ляжа на нашых дзяцей. Калі ва ўрадзе ў кагосьці трэнд бегчы наперадзе паравоза, то я хачу папярэдзіць - не рабіце гэтага».

«Мы павінны дзейнічаць у інтарэсах уласнага народа. Калі ў МВФ нас не падтрымаюць і не зразумеюць, у гэтым няма трагедыі. Мы будзем далей з імі працаваць ці не працаваць наогул, галоўнае - гэта наш народ і дзяржава. Яны ўсю праграму пералічылі, я нідзе не сказаў ім не - ні па тарыфах, ні па ўзросце, ні па заробку. З бухты-барахты рабіць нельга, паламаем краіну, пакрыўдзім народ, дэстабілізуем сітуацыю і страцім у выніку сэнс», - заявіў ён.

Напісаць каментар 176

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках