29 красавiка 2024, панядзелак, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі: Рэвалюцыя ў Расеі непазбежная

14
Хадаркоўскі: Рэвалюцыя ў Расеі непазбежная
ФОТА: BILD IMAGO

Былы кіраўнік ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі ўпэўнены, што рэзерваў у пуцінскага рэжыму хопіць толькі да 2017 года.

Са словаў Міхаіла Хадаркоўскага, рэвалюцыя ў Расеі непазбежная. Пра гэта ён распавёў на прэс-канферэнцыі, якую трансляваў у сераду, 9 снежня, тэлеканал «Дождж».

Расеі, упэўнены Хадаркоўскі, патрэбен прэзідэнт, які «без хітрыкаў пакіне сваю пасаду не больш чым праз два тэрміны, пакіне яе назаўжды». Рэвалюцыя, распавёў ён, павінна прайсці мірна.

У краіне, сказаў ён, адбыўся «антыканстытуцыйны пераварот», у Расеі прымаюцца рэпрэсіўныя законы. «Вяртанне ў прававое поле ў гэтай сітуацыі - гэта рэвалюцыя». Зрабіць рэвалюцыю мірнай, сказаў ён, з'яўляецца «нашай агульнай задачай».

Рэзерваў улады, сказаў Хадаркоўскі, адказваючы на пытанне Bloobmerg, хопіць толькі да 2017 года.

Нагадаем, што 8 снежня Следчы камітэт Расеі абвясціў экс-кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага ў федэральны вышук.

Далейшымі крокамі Следчага камітэта Расеі (СКР) можа быць абвяшчэнне фігуранта ў міжнародны вышук і хадайніцтва аб завочным арышце.

Хадаркоўскаму завочна выстаўленае абвінавачванне ў датычнасці да забойства мэра Нафтаюганска Петухова ў 1998 годзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках