2 траўня 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Баевікі і Масква больш не ўспрымаюць Менскія пагадненні

6
Карл Більт: Баевікі і Масква больш не ўспрымаюць Менскія пагадненні

Прарасейскія сепаратысты больш не ўспрымаюць Менскія пагадненні. Масква таксама.

Пра гэта заявіў былы кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў "Твітэр".

"Сепаратысты больш не ўспрымаюць пагадненні, падпісаныя ў Менску. Гэта стала зразумелым з дакладу АБСЕ. А за імі - Масква", - заявіў ён.

Нагадаем, пасля сустрэчы ў Менску ў АБСЕ заявілі, што прадстаўнікі баевікоў з "ДНР" і "ЛНР" былі не ў стане абмеркаваць прапановы Трохбаковай кантактнай групы. Замест гэтага яны заклікалі да перагляду менскіх Пратакола і Мемарандума.

Пасля сустрэчы трохбаковай кантактнай групы прадстаўнік Украіны Леанід Кучма заявіў, што кансультацыі былі сарваныя ў сувязі з няяўкай падпісантаў менскіх дакументаў Аляксандра Захарчанкі і Ігара Платніцкага, а таксама ўльтыматыўнымі заявамі іх прадстаўнікоў Дзяніса Пушыліна і Уладзіслава Дэйнэгі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках