28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: перакройванне Еўропы «пад руляй пісталета» недапушчальнае

Дзярждэп ЗША: перакройванне Еўропы «пад руляй пісталета» недапушчальнае

Масква павінна выканаць Менскія пагадненні.

Прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі на прэс-брыфінгу ў аўторак, 10 лютага, выказала заклапочанасць эскалацыяй гвалту на ўсходзе Украіны і ўздзеяннем, якое гэта кровапраліцце робіць на мірны працэс. Яна падкрэсліла прыхільнасць Злучаных Штатаў дыпламатычнаму развязанню канфлікту, аднак падкрэсліла неабходнасць таго, каб Расея і прарасейскія сепаратысты выконвалі ўмовы Менскіх пагадненняў, паведамляе «Голас Амерыкі».

Джэн Псакі таксама нагадала пра нядаўнюю заяву прэзідэнта Барака Абамы, які выказаўся аб недапушчальнасці перакройкі еўрапейскіх межаў «пад руляй пісталета».

Псакі таксама пацвердзіла, што ЗША не прынялі пастановы аб пастаўках зброі Украіне. Аднак яна заклікала не выкарыстоўваць тэрмін «смяротныя ўзбраенні»: бо ўкраінскія войскі абараняюць сваю зямлю, гэту зброю варта зваць «абарончым узбраеннем».

Каментуючы візіт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Егіпет і ягоныя перамовы на ядравую тэматыку, Псакі адзначыла, што Дзярждэпартамэнт ЗША падтрымлівае перамовы ў рамках правілаў, устаноўленых МАГАТЭ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках